Белресурсы
Пн.-Чт.: 8:00-16:45
Пт.: 8:00-15:30
Абед: 13.00-13.30

Адзіны дзень бяспекі

Штогод у чацвер чацвёртага тыдня верасня ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца Адзіны дзень бяспекі. Дата правядзення сёлета прыпадае на 24 верасня. Кожны з нас можа патрапіць у сітуацыю, у якой яго жыццё і здароўе, а таксама тых, хто апынуўся побач, будзе залежаць ад правільнасці і маментальнасці прыняцця рашэнняў. Уменне чытаць планы эвакуацыі і рухацца па ўказальных знаках нават пры моцным задымленні, навыкі паводзін пры вялікай колькасці людзей ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі, веды аб тым, як выбрацца з небяспечнай зоны і аказаць даўрачэбную дапамогу – гэта база, якая спатрэбіцца ў выпадку надыходу пазаштатнай сітуацыі на розных аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей, такіх як: кінатэатры, гандлёвыя цэнтры, стадыёны і інш. У гэты дзень у арганізацыях будуць праведзены прафілактычныя мерапрыемствы па навучанні насельніцтва правілам паводзін ва ўмовах розных НС, а таксама адпрацоўцы планаў эвакуацыі пры пажары. У абласным цэнтры пляцоўка ля «Летняга амфітэатра» стане цэнтральным месцам правядзення мерапрыемстваў, дзе ў 15.00 службы і арганізацыі нашага горада збяруцца разам, каб прапанаваць грамадзянам выпрабаваць сябе ў пытаннях бяспекі.