Прыём старой бытавой тэхнікі
Прымаем старую бытавую тэхніку (бытавую тэхніку б/у, зламаную тэхніку, адходы электроннага і электрычнага абсталявання) у насельніцтва за наяўны разлік у г. Віцебску. Да тэхнікі якая падлягае прыёму адносяцца: халадзільнікі, пральныя машыны, газавыя пліты, чайнікі, кампутары, фены, тэлефоны, электрапліты і ўсё, што падключаецца да электрычнай сеткі і/або да батарэйкі.
Галоўная ўмова - тэхніка не павінна быць разукамплектаваў (дапускаецца адсутнасць дэкаратыўных элементаў).
Кошт бытавой тэхнікі - 40 капеек за 1 кг. (інфармацыя па тэл.: +375 (212) 48-10-31; +375 (29) 677-43-00).
Здаць бытавую тэхніку фізічныя асобы могуць у пунктах прыёму бытавой тэхнікі размешчаных па адрасах:
г. Віцебск, вул. Гарбачэўскага, 25 (на тэрыторыі аптовай базы) - пры вялікай колькасці ёсць магчымасць узважвання на аўтамабільных вагах;
г. Віцебск, вул. Ленінградская, 193а (на тэрыторыі металабазы) - пры вялікай колькасці маецца магчымасць узважвання на аўтамабільных вагах;
г. Віцебск, Старабабінавіцкі тракт, 6,6/3;
г. Віцебск, вул. Праўды ля дома № 44;
г. Віцебск, раён вул. Інтэрнацыяналістаў, 1д
(за аўтамыйкай, заезд з боку стаянкі ГЦ Грын)
г. Віцебск, вул. Цітова, 113;
г. Віцебск, пр-т Маскоўскі, 109;
г. Віцебск, вул. К. Маркса, 15;
г. Віцебск, вул. Міра, 13А;
г. Віцебск, вул. Кірава, 1;
г. Віцебск, пр-т Будаўнікоў, 6Б;
г. Віцебск, пр-т Будаўнікоў, 22;
г. Віцебск, вул. Куйбышава, 21 (з левага тарца магазіна "Віцебскія прадукты" нумар 18);
г. Віцебск, вул. 2-я Бядулі, каля дома 1 у будынку ЦТП №45.
Рэжым працы прыёмна-нарыхтоўчых пунктаў можна ўбачыць тут.
Таксама, у названых прыёмна-нарыхтоўчых пунктах можна здаць металалом (Ленінградская, 193а і Гарбачэўскага, 25), лом каляровых металаў (вул. Цітова, каля дома 113 ), шклабой, макулатуру, ПЭТ бутэльку і поліэтыленавую плёнку.