Віншаванне з Днём маці
Дарагія жанчыны! Нашы мілыя мамы і бабулі!
Сардэчна віншуем Вас з адным з самых цёплых і душэўных свят - Днём маці! Сярод шматлікіх свят, якія адзначаюцца ў нашай краіне, ён, несумненна, займае асаблівае месца. Дапамагае ўсвядоміць веліч і святасць найважнейшай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей. Узвысіць яе найважнейшую ролю ў захаванні і ўмацаванні духоўных каштоўнасцей грамадства.
Ад усёй душы жадаем Вам, нашы мілыя мамы і бабулі, невычэрпнай энергіі і моцнага здароўя, шчасця і кахання, сямейнага дабрабыту і душэўнага спакою, цяпла і утульнасці ў доме! Няхай самыя выдатныя пачуцці саграваюць вашыя сэрцы, а Вы заставайцеся заўсёды такімі ж непаўторнымі якімі Вы ёсць зараз. Беражыце сябе! Са святам Вас!