Віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Кожны год 3 ліпеня наша краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які навекі звязаны са святой падзеяй у гісторыі краіны – вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гэтае свята дарагое ўсім беларусам як памяць аб тых, хто адстойваў незалежнасць сваёй Радзімы на палях бітваў. Ён аб'ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.
Сёння разам са ўсім беларускім народам мы па праве можам ганарыцца дасягненнямі нашай краіны ў сферы навукі, культуры, эканомікі, адукацыі і спорту!
Дарагія беларусы, у гэты святочны дзень жадаем шчасця, здароўя, дабрабыту вам і вашым блізкім! Няхай усе вашыя добрыя пачынанні будуць накіраваны на карысць развіцця і працвітання роднай Беларусі! Няхай над галавой заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю і душэўнай цеплынёй!