Белресурсы
Пн.-Чт.: 8:00-16:45
Пт.: 8:00-15:30
Абед: 13.00-13.30

Дзень Перамогі 9 траўня

Дзень Перамогі – цудоўнае свята, кожны год у гэты дзень мы ўспамінаем пра вялікую Перамогу і пра тых, хто аддаў свае жыцці дзеля яе.
Для жыхароў нашай краіны гэта не толькі святочны дзень, але яшчэ і дзень памяці, глыбокай пашаны і падзякі савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам - усім, хто набліжаў Вялікую Перамогу. Беларусь першай з саюзных рэспублік прыняла на сябе масіраваны ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стаўшы арэнай разлютаваных бітваў. За час вайны ворагам на тэрыторыі Беларусі было знішчана 209 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, больш за 9 тысяч вёсак; загінуў кожны трэці жыхар рэспублікі. Памяць аб страшнай вайне і Вялікай Перамозе навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям'і і застаецца крыніцай горычы і болі, славы і гонару беларускага народа.
Са Святам!