Белресурсы
Пн.-Чт.: 8:00-17:00
Пт.: 8:00-15:45
Абед: 12.00-12.45

80-годдзе вызвалення Беларусі

Вялікая Айчынная вайна з'яўляецца адной з ключавых падзей сучаснай айчыннай гісторыі. Памяць аб яе падзеях, выдатных удзельніках, гераічных подзвігах нашых суайчыннікаў на франтах і самаадданай працы ў тыле, смутак аб вялізных стратах, якія Беларусь панесла ў гады вайны, духоўна аб'ядноўвае наша сучаснае грамадства і з'яўляецца адным з галоўных складнікаў гістарычнай свядомасці беларускага народа.

Наша зямля першай прыняла на сябе ўдар гітлераўскай Германіі і здолела даць дастойны адпор захопнікам, паказаўшы ўсяму свету прыклад мужнасці, бясстрашнасці і гераізму. Жыхары Беларусі разам з усімі народамі Савецкага саюзу зрабілі свой унёсак у агульную справу Перамогі над фашызмам.

У 2024 годзе споўніцца 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Шлях да вызвалення пачаўся ў 1943-м, калі ў выніку правядзення Смаленскай, Бранскай, Чарнігаўска-Прыпяцкай, Лепельскай, Гомельска-Рэчыцкай аперацый былі вызвалены першыя гарады Беларусі.