2026 год у Рэспубліцы Беларусь аб'яўлены Годам беларускай жанчыны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 1, якім 2026 год аб'яўлены Годам беларускай жанчыны.
Дакумент прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства.
Ураду з удзелам аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама даручана распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2026 годзе Года беларускай жанчыны. Таксама Урад будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні гэтага плана.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Чытайце таксама
27.02.2025
Паважаныя акцыянеры! 26 сакавіка 2025 года адбудзецца гадавы агульны сход акцыянераў ААТ "Віцебскаблрэсурсы"
Паважаныя акцыянеры! 26 сакавіка 2025 года адбудзецца гадавы агульны сход акцыянераў ААТ "Віцебскаблрэсурсы"
02.04.2025
Рашэнні гадавога агульнага сходу акцыянераў ААТ "Віцебскаблрэсурсы"
Рашэнні гадавога агульнага сходу акцыянераў ААТ "Віцебскаблрэсурсы"