Белресурсы
Пн.-Чт.: 8:00-16:45
Пт.: 8:00-15:30
Абед: 13.00-13.30

У Беларусі адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дарагія калегі!

7 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Наша краіна - адна з нямногіх, хто захаваў гэтую традыцыю. Рэвалюцыя 1917 года стала адной з самых значных падзей 20-га стагоддзя, якая карэнным чынам паўплывала на ход сусветнай гісторыі. Кастрычніцкая рэвалюцыя, якая адбылася пад знакам гуманістычных каштоўнасцей і дэмакратычных свабод, і дагэтуль не страчвае свайго значэння.

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі з'яўляецца добрай нагодай, каб успомніць аб нашым гістарычным мінулым, якое было адзначана слаўнымі справамі і вялікімі здзяйсненнямі.
Несумненна, што гэтае свята назаўжды застанецца сімвалам павагі да слаўных традыцый і здзяйсненняў старэйшых пакаленняў, якія ўпісалі свае старонкі ў нашу агульную гісторыю.
Дужага вам здароўя, поспехаў, шчасця і дабрабыту, бадзёрасці духу і аптымізму!
З павагай,
Дырэктар ААТ «Віцебскаблрэсурсы»                        Аляксей Дзям'янавіч Буевіч.