Белресурсы
Пн.-Чт.: 8:00-16:45
Пт.: 8:00-15:30
Абед: 13.00-13.30

1 мая - Дзень вясны і працы

1 мая гістарычна сімвалізуе адзінства, згуртаванасць, мір і глыбокую павагу да чалавека працы. Гэтае свята аб'ядноўвае людзей розных прафесій і ўзростаў, увасабляючы лепшыя якасці беларускага народа: імкненне да міру і стварэння, любоў да Радзімы.

Бо менавіта добрасумленная, плённая праца кожнага з нас, зацікаўленасць у высокай якасці сваёй працы, нацэленасць на лепшы вынік дадуць магчымасць забяспечыць устойлівае развіццё эканомікі, павысіць наш дабрабыт і якасць жыцця.

Ад усёй душы жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, дабрабыту, творчай энергіі і веры ва ўласныя сілы для паспяховай рэалізацыі ўсіх планаў і пачынанняў на карысць Беларусі!